article

Europe_satellite_globe.jpg

Эўропачастка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе – Атлянтычным акіянам, на поўдні – Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Уральскімі гарамі і Каспійскім морам.

Плошча Эўропы складае каля 10 млн. км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн. чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).

Гісторыя


Галоўны артыкул: Гісторыя Эўропы

Асноўныя пэрыяды гісторыі Эўропы:

Геаграфія


Сярэдняя вышыня Эўропы – прыблізна 300 м над узроўнем мора. Найвышэйшая кропка Эўропы – гара Манблан (4808 м).

Большую частку Эўропы займаюць раўніны (найбуйнейшыя – Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Парыскі басэйн). Горы займаюць каля 17% тэрыторыі (асноўныя – Альпы, Апэніны, Карпаты, Каўкаскія горы, Пірэнэі, Скандынаўскія горы, Уральскія горы).

Асноўныя рэкі: Вісла, Волга, Дон, Дняпро, Дунай, Одра, Рэйн, Эльба (Лаба).

Краіны Эўропы


1Часткова знаходзяцца ў Азіі.

Рэгіёны Эўропы


Эўропу падзяляюць на рэгіёны. Выява паказвае адзін з магчымых падзелаў Эўропы на рэгіёны.

European regions.png

Заходняя Эўропа (чырвоны)

Асноўны артыкул: Заходняя Эўропа

Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнэлюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе.

Цэнтральная Эўропа (блакітны)

Асноўны артыкул: Цэнтральная Эўропа

Тэрмін Цэнтральная Эўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Эўропы могуць адносіць да Заходняй і Ўсходняй Эўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Швайцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Нямеччыну.

Усходняя Эўропа (памаранчавы)

Асноўны артыкул: Усходняя Эўропа

Звычайна да Ўсходняй Эўропы адносяць Беларусь, Расею, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Летуву. Бывае, да Ўсходняй Эўропы адносяць Польшчу, а таксама каўкаскія краіны (Армэнію, Азэрбайджан, Грузію).

Паўночная Эўропа (фіялетавы)

Асноўны артыкул: Паўночная Эўропа

Да Паўночнай Эўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Эўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швэцыяй і Фінляндыяй.

Паўднёвая Эўропа (зялёны)

Асноўны артыкул: Паўднёвая Эўропа

Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Бальканскай паўвыспы (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і француская Корсіка.

Азія (ружовы)

Некаторыя краіны (Расея, Казахстан, Турцыя, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія) знаходзяцца часткова ў Азіі. На мапе іхныя азіяцкія тэрыторыі пазначаныя ружовым.

Глядзі таксама


Зьнешнія спасылкі


Эўропа

Europa | Europa | Europa | Europa | أوروبا | Europa | Iwrupa | Европа | ইউরোপ | Europa | Evropa | Europa | ᎡᎶᏆ | Europa | Evropa | Eùropa | Европа | Ewrop | Europa | Europa | Ευρώπη | Europe | Eŭropo | Europa | Euroopa | Europa | اروپا | Eurooppa | Europe | Europe | Jeropa | An Eoraip | Europa | Europa | Europa | યુરોપ | ʻEulopa | אירופה | यूरोप | Europa | Ewòp | Európa | Europa | Eropa | Europa | Evrópa | Europa | ヨーロッパ | ევროპა | Еуропа | ಯುರೋಪ್ | 유럽 | Ewropa | Europa | Europa | Europa (Kontinent) | Europa | Europa | Eiropa | Ūropi | Европа | Europa | Eropah | Iurop | Eutlocpan | Europa | Europa (continent) | Europa | Europa | Euròpa | Europa | Europa | Iwrupa | Europa | Evropa | Европа | Europa | Europa | Europe | Eurohpá | Evropa | Europe | Európa | Evropa | Evropa | Европа | Europa | Europa | Ulaya | ஐரோப்பா | ทวีปยุโรป | Yurop | Avrupa | Европа | Європа | Evropa | Châu Âu | Urope | אייראפע | 欧洲 | Au-chiu

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Эўропа".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld