Этналёгія, этнагра́фія (ад грэц. еthnos – племя, народ + logos – вучэньне) — навука, якая вывучае народы (этнасы) і іншыя этнічныя супольнасьці, іх генэзіс, побыт, культурна-гістарычныя асаблівасьці. Станаўленьне этналёгіі адбывалася ў другой палове 19 стагодзьдзя і было зьвязанае з эвалюцыйнай школай (Э. Таймлер, Л. Морган і інш.), якая сыходзіла зь ідэяў адзінства культуры чалавецтва. З канца 19 стагодзьдзя дасьледуе рэгіянальныя ўплывы і ўзаемаўплывы (дыфузіянізм, культурна-гістарычная школа).
Разьвіцьцё тэарэтычнай этналёгіі ў 20 стагодзьдзі зьвязанае з канцэпцыямі Э.Дзюркгейма, З.Фройда, Л.Леві-Бруля, Б.Маліноўскага, А.Радкліф-Браўна, К.Леві-Строса і інш.
Асноўны прадмет этналёгіі – адметныя рысы традыцыйнай культуры этнасаў, г.зв. звычаі, народнае мастацтва, пасяленьне, жыцьцё, адзеньне, прылады працы, промыслы, рамёствы і да т.п. Этналёгія вывучае матэрыяльную і духоўную культуру, этнічную самасьвядомасьць, мэнтальнасьць, нацыянальны характар, лад жыцьця розных народаў і інш.
Etnologi | Ethnologie | Ethnology | Etnología | Ethnographie | אתנולוגיה | Etnologi | 民族学
This article is licensed under the GNU Free Documentation License.
It uses material from the
"Этналёгія".
Home Page • arts • business • computers • games • health • hospitals • home • kids & teens • news • physicians • recreation• reference • regional • science • shopping • society • sports • world