Чылі (па-іспанску: афіцыйная назва República de Chile ) — краіна ў паўднёва-заходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, тэрыторыя якой цягнецца ланцужком з поўдня на поўнач паміж 17° 3' і 56° 30' градусамі паўднёвай шыраты. На захадзе і поўдні краіна мяжуе з Ціхім акіянам, на поўначы з Перу, у паўночна-ўсходняй частцы з Балівіяй і на ўсходзе з Аргенцінай. Акрамя гэтага Чылі належыць Востраў Пасхі (Рапа Нуі) ў Ціхім акіяне, востраў Салас і Гомес, астравы Хуана Фернандэса (з востравам Рабінзона Круза), астравы Дэзвентурадас, а таксама паўднёвыя астравы Ільдэфонса і астравы Дыега Рамірэса. Апрэч гэтага Чылі мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на частку Антарктыды.
Згодна іншай, менш распаўсюджанай тэорыі, вытокі слова Чылі патрэбна шукаць у мове інкаў кечуа. Тэрыторыі імперыі інкаў прасціраліся не далей сённяшняга Сант'яга, таму землі паўднёвей Рыя Аканкагуа з адносна халодным кліматам і пакрытымі снежнымі шапкамі вяршынямі Андаў інкі называлі tchili, што значыць "снег".
Mapuches.jpeg — аўтахтоннае насельніцтва цэнтральнага і паўднёвага Чылі]] Гісторыя Чылі пачалася з часоў засялення рэгіёну каля 13.000 гадоў таму назад. У 16 стагоддзі пачалося заваяванне і падпарадкаванне тэрыторый сучаснага Чылі іспанскімі канкістадорамі, у 19 стагоддзі чылійскі народ атрымаў незалежнасць ад каланіяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае развіццё Чылі да пачатку Другой Сусветнай вайны аказала здабыча селітры, а некалькі пазней - медзі. Багацце прыроднымі рэсурсамі ў значнай ступені паспрыяла эканамічнаму пад'ёму ў Чылі, але выклікала таксама і залежнасць ад суседніх краін і прывяло нават да войнаў з імі. Пасля амаль што дзесяцігадовага кіраўніцтва на змену хрысціянска-дэмакратычнаму ураду ў 1970 годзе да ўлады прыйшоў сацыялістычны прэзідэнт Сальвадор Альендэ. Путч Аўгуста Піначэта 11 верасня 1973 года ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў краіне і выклікаў шэраг радыкальных эканамічных рэформ. З 1988 года ў Чылі вызначылася перакананая тэндэнцыя да дэмакратычнага развіцця краіны.
Пры паўторных выбарах 15 студзеня 2006 года Мішэль Бачэлет, кандыдатка ад кааліцыі дэмакратычных партый (Concertación de Partidos por la Democracia), атрымала перамогу над кандыдатам Себасцянам Піньера, атрымаўшы 53,5 % галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам, яна стане першай жанчынай-прэзідэнтам у гісторыі Чылі.
Volcan Osorno.jpg Чылійскія Анды з'яўляюцца адным з самых высокіх горных масіваў Зямлі і маюць значную колькасць гор, вышыня якіх дасягае звыш 6.000 метраў над узроўнем мора. Сярод іх — самая высокая гара Чылі, Охас дэль Салада (Ojos del Salado, 6.880 м), якая адначасова з'яўляецца самым высокім патухшым вулканам планеты.
Chili | Chile | شيلي | Chile | Çili | Чили | চিলি | Xile | Chile | Chile | Chile | Chile | Χιλή | Chile | Ĉilio | Chile | Tšiili | Txile | شیلی | Chile | Tsiili | Chili | An tSile | Chile | צ'ילה | चिली | Čile | Chili | Chile | Chile | Chili | Chili | Chile | Cile | チリ | ჩილე | 칠레 | Cilē | Chile | Chilia | Chile | Čilė | Čīle | Чиле | Chile | Chile | Chile | Chili | Chile | Chile | Chile | Chile | چېلي | Chile | Chili | Chile | Чили | चिले | Cili | Čile | Chile | Čile | Čile | Kili | Чиле | Chile | சிலி | Xile | ประเทศชิลี | Chile | Şili | چىلى | Чилі | Chile | טשילע | 智利 | Chile