article

Chitin molecule.png

Хіці́н — азотазьмяшчальны полісахарыд, упершыню вылучаны з вонкавых абалонак тарантулаў. Хімічная назва: полі-N-ацэтыл-D-глюкоза-2-амін.

Назва рэчыва «хіцін» паходзіць ад грэцкага «хітон» («χιτών», тып вопраткі), што сымбалізуе ключавую ролю хіціну ў пабудове покрываў шматлікіх арганізмаў.

Гэта жорсткі паўпразрысты матэрыял, які зьяўляецца галоўным складнікам экзашкілета членістаногіх і прысутнічае ў клеткавых сьценках грыбоў. Хіцін таксама вырабляецца ў арганізмах іншых жывых істотаў — разнастайных чарвякоў, кішачнаполасьцевых і іншых.

Хіцін — адзін з найбольш распаўсюджаных у прыродзе полісахарыдаў: штогод на Зямлі вырабляецца і раскладаецца каля 10 гігатонаў гэтага рэчыва. Звычайна ў арганізмах, што вырабляюць і выкарыстоўваюць хіцін, ён утрымліваецца не ў чыстым выглядзе, але ў комплексе зь іншымі полісахарыдамі і пратэінамі. Нягледзячы на тое, што хіцін зьяўляецца рэчывам, вытворным ад цэлюлёзы, у арганізмах, што вырабляюць цэлюлёзу (расьліны, бактэрыі) хіцін знайсьці не атрымалася.

У мэдыцыне хіцін выкарыстоўваецца для паскарэньня загойваньня ранаў: пакрытае хіцінам валакно, губкі і плеўкі скарачаюць час загойваньня ранаў на велічыню да 30%. Асабліва пэрспэктыўным ёсьць выкарыстаньне хіцінавых матэрыялаў і інструмэнтаў з хіцінавым пакрыцьцём пры лекаваньні апёкаў.

Акрамя таго хіцін выкарыстоўваецца і ў касмэтычнай галіне як бясьпечны і не раздражняльны для скуры палімэрны напаўняльнік касмэтычных сродкаў.

У водным асяродзьдзі хіцін выяўляе хэлятныя хімічныя ўласьцівасьці, дзякуючы чаму фільтры на аснове хіціну пасьпяхова выкарыстоўваюцца для ачысткі сьцёкавых вод ад аніённых забруджвальнікаў і такіх рэчываў як ДДТ і поліхлёрбэнзолы.

Арганічныя злучэньні | Біялёгія

Хитин | Quitina | Kitin | Chitin | Chitin | Kitino | Quitina | Kitiini | Chitine | כיטין | Chitino | Kítín | Chitina | キチン質 | Chitinas | Chitine | Chityna | Quitina | Kitin | Хітин

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Хіцін".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld