article

Rouble.jpg 1998 году ў адзін расейскі рубель]] Russian Empire-1898-Bill-1-Obverse.jpg 1898 году, авэрс]] Russian Empire-1898-Bill-1-Reverse.jpg 1898 году, рэвэрс]]

Расе́йскі рубе́ль (па-расейску: рубль; код RUB, да дэнамінацыі 1998 году — RUR) — афіцыйная валюта Расейскае Фэдэрацыі. 1 расейскі рубель раўняецца 100 капейкам (копейка). Эмітыяваныя банкноты наміналам у 5, 10, 50, 100, 500 і 1000 рублёў, а таксама манэты наміналам у 1, 5, 10, 50 капеек і 1, 2, 5, 10 рублёў.

Назва


Рубель мае даўнюю гісторыю. Слова «рубль» паходзіць ад расейскага дзеяслова рубить («рубіць»). Гістарычна, рубель азначаў кавалак срэбра пэўнае вагі, адрублены ад большага зьлітку (грыўны). «Рубль» быў расейскім эквівалентам заходнеэўрапейскае маркі — адзінкі вымярэньня каштоўных мэталаў.

Назва дробнае манэты капейкі паходзіць ад расейскага слова копьё («дзіда»). Першыя капейкі друкаваліся ў Масковіі з 1478 году, пасьля заваёвы Наўґародзкага княства. На манэтах зьмяшчаўся герб Масквы — выява сьвятога Юры, працінаючага дзідаю цмока. Сьвяты Юры ёсьць і на сучасных расейскіх капейках.

Гісторыя


Вага каштоўнага мэталу ў адным рублі зьмянялася зь цягам часу. У 1704 годзе паводле грашовае рэформы Пятра I была зацьверджаная колькасьць срэбра ў адным рублі — 28 ґ. Часьцей за ўсё рублі пячаталіся з срэбра, радзей — з золата, некаторыя манэты ў 19 стагодзьдзі былі зь плятыны. У 1897 годзе быў выпушчаны «залаты рубель», які раўняўся 0,774235 ґ золата.

У 1924 годзе савецкі ўрад пачаў эмісію савецкага рублю, які быў валютаю СССР да распаду краіны ў 1991 годзе.

У 1992 годзе зноў убачыў сьвет расейскі рубель. Эканамічная крыза ў Расеі прывяла да гіпэрінфляцыі, у 1995 годзе Цэнтральны Банк Расеі нават адмовіўся ад эмісіі мэталёвае манэты, а самая дробная банкнота мела намінал у 1000 рублёў. У 1998 годзе была паведзеная дэнамінацыя расейскае валюты — 1000 дэнамінаваных рублёў абменьваліся на 1 дэнамінаваны рубель.

Цікавае


У лістападзе 2004 году ў Дзімітраўґрадзе (Ульянаўская вобласьць) быў пабудаваны пяцімэтровы помнік рублю.

На некаторых мовах Расеі рубель завецца па іншаму (напрыклад, па-татарскуСум).

Глядзіце таксама


Зьнешнія спасылкі


Валюты | Расея

Rubel | Rubel | Ruble | Rusia rublo | روبل | Rouble | רובל | ルーブル | Ruble | Rubel | Roebel | Rublo | Рубль | Rubel | 卢布

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Расейскі рубель".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld