article

Полісахары́ды (або гліка́ны) — адносна складаныя вугляводы, палімэры монасахарыдаў (такіх як глюкоза або сахароза) ці іхніх вытворных (напрыклад, амінасахарыдаў). Полісахарыды маюць вялікую малекулярную вагу, часам — разгалінаваную структуру. Яны звычайна аморфныя, нераспушчальныя ў вадзе, ня маюць характэрнага для монасахарыдаў салодкага смаку.

Полісахарыды, вытворныя ад аднаго тыпу монасахарыдаў, называюцца гомаполісахарыдамі (гомагліканамі), а болей за аднаго тыпу монасахарыдаў — гетэраполісахарыдамі (гетэрагліканамі).

Агульная формула полісахарыдаў — звычайна Cn(H20)n − 1, дзе n — даволі вялікі лік, 200-500.

Прыкладамі полісахарыдаў зьяўляюцца цэлюлёза, крухмал, глікаген, хіцін.

Біялёгія | Хімія | Арганічная хімія | Арганічныя злучэньні

Polysaccharide | Polysaccharide | Polisakarido | Polisacárido | Polysakkaridi | Polysaccharide | רב סוכר | Polisakarido | Polisaccaridi | 多糖 | Sakkarid | Polisacharyd | Polissacarídeos | Polysacharid | Polisakarida | Polysackarider | Полісахариди | 多糖

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Полісахарыды".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld