article

Міжнаро́дная арганіза́цыя пра́цы альбо МАП (па-ангельску: International Labour Organization, скарочана ILO) — структурнае падразьдзяленьне Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў са штаб-кватэрай ў Жэнэве, Швайцарыя. Асноўная мэта арганізацыі — змаганьне за правы працоўных, паляпшэньне ўмоваў працы, спыненьне прымусовай дзіцячай працы, абарона правоў чалавека. МАП сталася падмуркам для прафсаюзнай дзейнасьці ў многіх краінах.

На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.

Гісторыя


Арганізацыя была створаная ў 1919 годзе і фармавалася падчас перамоваў па Вэрсальскай дамове, першапачаткова зьяўлялася часткай Лігі Нацый. МАП стала часткай ААН пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН.

Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1969 годзе.

МАП і Беларусь


У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі прафсаюзаў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да 1 чэрвеня 2005 году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў студзені 2006 году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя Эўразьвязу па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў эўра штогод.

Зьнешнія спасылкі


ААН | Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру

Organització Internacional del Treball | Mezinárodní organizace práce | International Labour Organization | International Labour Organization | International Labour Organization | Organización Internacional del Trabajo | سازمان بین المللی کار | Kansainvälinen työjärjestö | Organisation internationale du travail | Međunarodna organizacija rada | Organizzazione Internazionale del Lavoro | 国際労働機関 | Internationale Arbeidsorganisatie | Den internasjonale arbeidsorganisasjonen | Międzynarodowa Organizacja Pracy | Organização Internacional do Trabalho | Medzinárodná organizácia práce | Mednarodna organizacija dela | ILO | ILO | Міжнародна організація праці | 國際勞工組織

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Міжнародная арганізацыя працы".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld