Illustration Origanum vulgare0.jpg
Мацярдушка (па-лацінску: Origanum vulgare) — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.
Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй Беларусі, пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Народныя назвы: мацярынка, бабіна душыца (раней вельмі шырока ўжывалася пры жаночых захворваннях), душанка, пчалалюб. Блізкая сваячка маярану, таму яшчэ называлася “дзікі маяран”. Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае эфірны алей, дубільныя рэчывы і вітамін C.
У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісце мацярдушкі можна дадаваць у супы (напрыклад, гарохавы), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з яек, салаты з садавіны (асабліва фасолі). Вельмі папулярная прыправа ў Італіі, адзін з сімвалаў італьянскай кухні (лісце дадаюць у соўсы, салаты з памідораў, баклажанаў, цукіні і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской рыбы і мяса, апроч бараніны; абавязковы кампанент сапраўднай піцы), а таксама ў Францыі, Грэцыі, вядомая з антычнасці. Грэцкая назва oregano (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае “радасць гор”.
Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін: некалькі сцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар травы дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад малака, у хатнім піваварстве ўжывалі заміж хмелю, пучкі развешвалі па сценах шляхецкіх абораў дзеля дэзінфекцыі. Перад заваркай кветкі разам са сцяблом разміналі.
Адвар мацярдушкі — папулярны сродак як народнай, так і афіцыйнай медыцыны (ад захворванняў нервовай сістэмы, ворганаў стрававання); яго пілі і ў якасці гарбаты. Эфірны ("хмелевы") алей з мацярдушкі ужываецца для араматызацыі мыла, губной памады, зубной пасты. Збіраюць у перыяд цвіцення разам з кветкамі; спецыфічныя смак і водар найлепш развіваюцца пры інтэнсіўным сонечным асвятленні, таму яны больш выражаныя ў імпартнага прадукту, чым у мацярдушкі, вырашчанай у нашых шыротах.
Риган | Dobromysl obecná | Almindelig Merian | Oregano | Oregano | Origano | Origanum vulgare | Mäkimeirami | Origan | אורגנו | オレガノ | Origanum | Oregano | Oregano | Oregano | Lebiodka pospolita | Origanum | Душица обыкновенная | Origano | Oregano | Материнка звичайна
This article is licensed under the GNU Free Documentation License.
It uses material from the
"Мацярдушка".
Home Page • arts • business • computers • games • health • hospitals • home • kids & teens • news • physicians • recreation• reference • regional • science • shopping • society • sports • world