article

Культу́рная антрапалёгія, культурантрапалёгія — навуковы кірунак, які сфармаваўся ў першай палове 20 стагодзьдзя ў краінах Заходняй Эўропы і ЗША. Яе заснавальнік – амэрыканскі этноляг Ф.Боас.

Для культурнай антрапалёгіі характэрная падвышаная ўвага да аналізу духоўных працэсаў і феноменаў і адпаведна меншая ўвага да матэрыяльных артэфактаў і сыстэмаў сацыяльных адносінаў. Да ліку асноўных праблемаў культурнай антрапалёгіі адносяцца дынаміка разьвіцьця культуры, мэханізмы перадачы культурных каштоўнасьцяў ад пакаленьня да пакаленьня. У рамках культурнай антрапалёгіі ўлічваецца зьменлівасьць сутнасьці чалавека ў канкрэтна-гістарычнай разнастайнасьці культураў, што прадугледжвае пры аналізе чалавека абапірацца ня толькі на яго біялёгію і псыхалёгію, але і на гісторыю, сацыялёгію, тэалёгію, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі.

Культуралёгія

Socialantropologi | Ethnologie | Cultural anthropology | Etnologio | 文化人類学 | Culturele antropologie | Antropologia kulturowa | பண்பாட்டு மனிதவியல் | 文化人类学

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Культурная антрапалёгія".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld