Гэты панятак мае шмат адценьняў сэнсу, ён ахоплівае шырокі й разнастайны сьвет зьяваў. Таму, мабыць, культура й не паддаецца дакладнаму акрэсьленьню.
Відавочна, што ёсьць пэўная сутнасная сувязь паміж паняткамі “культура” ды “культ”. Бярдзяеў пісаў: “Культура нарадзілася з культу, вытокі як сакральныя…”
Нямецкі філёзаф Вільгельм Вунт выводзіў слова “культура” з лацінскага дзеяслова “colere”, што азначае апрацоўваць, абрабляць. Адсюль і пайшло “cultus agri” – сельская гаспадарка. Значэньня панятку культура з лацінскае мовы Вунтам перакладаецца як клопат, скіраваны на паляпшэньне жыцьця.
Культуру таксама вызначаюць як “другую прыроду”. Гэтае азначэньне паходзіць са Старажытнай Грэцыі, калі Дэмакрыт лічыў культуру “другой натурай”.
Культура – гэта прастора, што вакол чалавека і адначасова ўнутры яго. Культура – гэта негенэтычная памяць, тое, што не перадаецца аўтаматычна, а ствараецца. Мамардашвілі ахарактэрызаваў культуру як “намаганьне чалавека быць”. Культура – гэта сьвет ілюзыяў, які супрацьстаіць рэальнасьці (у сьвеце ілюзыяў чалавек можа знайсьці паратунак ад рэальнасьці).
Існуюць некалькі падыходаў да дасьледаваньня культуры:
ثقافة | Cultura | সংস্কৃতি | Cultura | Kultur | Kultur | Culture | Kulturo | Cultura | Kulttuuri | Culture | Kultuer | תרבות | संस्कृति | Cultura | Cultura | 文化 | Çand | Kultūra | Cultura | Cultuur | Kultura | Cultura | Cultură | Культура | Culture | Kultur | Kultura | Mädäniät | 文化 | Bûn-hoà
This article is licensed under the GNU Free Documentation License.
It uses material from the
"Культура".
Home Page • arts • business • computers • games • health • hospitals • home • kids & teens • news • physicians • recreation• reference • regional • science • shopping • society • sports • world