article

Illustration Capparis spinosa0.jpg

Каперсы (даўней Капары) — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расліны Capparis spinosa, кустоўя вышынёй 120 – 150 см.

Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соусаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалопаў), звараных укрутую яек, кампанент марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з каперсаў, брынзы і сардзін. Дзякуючы ўтрыманню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апетыт. Каперсы з іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.

З'явіліся ў Польшчы і ВКЛ пад уплывам італьянскай кухні (глядзіце Бона Сфорца) ў XVI стагоддзі, пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансерваваныя ў аліве. Каперсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соусы. Дзеля даражнечы «Літоўская гаспадыня» раіла ужываць імітацыю каперсаў — з насення настурак або пупышак чорнага бэзу ? (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат каперсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca ?).

Каперсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Еўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Іспанія і Італія.

Зьнешнія спасылкі


Спэцыі | Беларуская кухня | Італьянская кухня

Kaper | Caper | Alcaparro | kaporo | Capparaceae | Alcaparra | ケッパー | Kappertje | Kapra | Kapris

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Каперсы".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld