Германскія мовы складаюць адну з груп індаэўрапейскай моўнай сям'і. Носьбітамі германскіх моваў зьяўляюцца некалькі сотняў мільёнаў чалавек.
Германская група моваў складаецца з трох падгрупаў:
У лінгвістыцы прынята меркаваньне, што ўсе германскія мовы паходзяць ад колішняй адзінай прагерманскай мовы. Разьвіцьцё германскіх моваў зьвязанае зь міграцыяй германскіх плямёнаў. Першапачаткова яны насялялі поўдзень Скандынаўскай паўвыспы, паўвыспу Ютляндыя і тэрыторыю Шлезвіг-Гольштайн.
Ад астатніх індаэўрапейскіх моваў германскія адрозьніваюцца некаторымі рысамі. Сярод такіх падставовых адрозьненьняў у фанэтыцы, напрыклад, перасоўваньне зычных (закон Грыма). Для германскіх моваў характэрна вялікая ступень аналітызму (асабліва ў дэклінацыі). У бальшыні германскіх моваў (акрамя фарэрскай і ісландзкай) прысутнічаюць два артыклі. У пабудове сказу характэрны фіксаваны парадак словаў. У лексіцы прысутнічаюць запазычаньні з кэльцкай, лацінскай, грэцкай моваў, а таксама больш позьнія з францускай. Найбольшая ступень захаванасьці ўласнагерманскай лексікі — у ісландзкай мове, дзе амаль няма запазычаньняў.
Найстарэйшым помнікам германскага пісьменства зьяўляюцца фрагмэнты гоцкага перакладу Бібліі, зробленага ў IV стагодзьдзі.
Гісторыю разьвіцьця германскіх моваў прынята падзяляць на тры этапы:
Самай распаўсюджанай германскай мовай сёньня ёсьць ангельская, яна мае найбольшую колькасьць носьбітаў.
Germaanse tale | لغات جرمانية | Llingües xermániques | Alman qrupu | Германски езици | Yezhoù germanek | Llengües germàniques | Germánské jazyky | Germanske sprog | Germanische Sprachen | Γερμανικές γλώσσες | Germanic languages | Ĝermana lingvo | Lenguas germánicas | Germaani keeled | زبانهای ژرمنی | Germaaniset kielet | Germanskt mál | Langue germanique | Germaanske talen | Linguas xermánicas | שפות גרמאניות | Germán nyelvek | Linguas germanic | Bahasa Jermanik | Germönsk tungumál | Lingue germaniche | ゲルマン語派 | გერმანული ენები | 게르만어파 | Yethow germanek | Germaanse taole | Germanų kalbos | Германски јазици | Germaansche Spraken | Germaanse talen | Germanske språk | Germanske språk | Lengas germanicas | Języki germańskie | Línguas germânicas | Limbile germanice | Германские языки | Germanic leid | Germánalaš gielat | Germánske jazyky | Germanska språk | Германські мови | Nhóm ngôn ngữ gốc Đức | 日耳曼语族 | Tek-gí-hē
This article is licensed under the GNU Free Documentation License.
It uses material from the
"Германскія мовы".
Home Page • arts • business • computers • games • health • hospitals • home • kids & teens • news • physicians • recreation• reference • regional • science • shopping • society • sports • world