Гера́льдыка (гэра́льдыка) (ад позьнелац. heraldus вяшчальнік), спэцыяльная гістарычная навука, што вывучае паходжаньне, разьвіцьцё, грамадзка-прававое значэньне і фармаваньне герба, інстытут яго карыстаньня.
Падзяляецца на тэарэтычную (вывучэньне гербаў) і практычную (стварэньне новых гербаў). Першыя вядомыя тэарэтычныя разважаньні па геральдыцы напісаў Бартола дэ Сасофэрата († 1352) ў «Tractatus de insigniis et armis». Пасьля яго працы па геральдыцы зьяўляюцца даволі часта, а ў 17—18 ст. геральдыка выкладаецца ў нямецкіх універсітэтах. Тады-ж геральдыка пачынае разьвівацца як навука ў сёняшнім разуменьні.
У Рэчы Паспалітай зьяўляюцца працы князя Ю.-А. Ябланоўскага «Heraldyka to jest osada kleynotow rycerskich» (6 выданьняў у 1742—1752) і Д.-Ф. Колі «Traktat krotki o heraldyce, to jest o herbach rodowitych» (1747).
Тэарэтычнымі праблемамі геральдыкі ВКЛ займаліся таксама гісторыкі А. Малецкі, Ў. Сямковіч, Ф. Пекасінскі і інш.
Зараз акрамя дзяржаўных герольдый манархічных (і некаторых неманархічных) краінаў, геральдыкай займаюцца шматлікія геральдычныя аб’яднаньні розных краінаў, зьяднаныя ў некалькі міжнародных асацыяцыяў.
Хералдика | Heràldica | Heraldika | Heraldik | Heraldik | Heraldry | Heraldiko | Heráldica | Heraldika | Héraldique | Heráldica | Heraldica | Araldica | 紋章学 | Heraldika | Heraldiek | Heraldikk | Heraldyka | Heráldica | Геральдика | Heraldika | Хералдика | Heraldik | 纹章
This article is licensed under the GNU Free Documentation License.
It uses material from the
"Геральдыка".
Home Page • arts • business • computers • games • health • hospitals • home • kids & teens • news • physicians • recreation• reference • regional • science • shopping • society • sports • world