article

Ocimum basilicum0.jpg

Базылік (па-лацінску: Ocimum) — кветкавая расліна сямейства ясноткавых.

Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. У Беларусі як вострапрыпраўную расліну вырошчваюць базылік камфорны (Ocimum basilicum). Менавіта апошні, назва якога паходзіць ад грэцкага basilikos (каралеўскі), праз ўжыванне яго як прыправы (у вузкакулінарным сэнсе — спецыі) стаў вядомы пад назваю базыліку.

Гісторыя


Радзіма базыліку, праўдападобна, Іран. Дзякуючы лекавым якасцям яшчэ ў старажытнасці базыліку прыпісвалася чарадзейная моц. У індуізме базылік лічыўся ўлюбёнай раслінай Вішну. Базылік знойдзены пры раскопках егіпецкіх пірамідаў. Мяркуецца, што ў Еўропу базылік патрапіў у IV стагоддзі да н.э. разам з жаўнерамі Аляксандра Македонскага, якія вярталіся з паходу ў Азію. Ад таго часу базылік пашырыўся ў Міжземнамор'і. Рымляне выкарыстоўвалі базылік пераважна як лекавую расліну, паступова адкрываючы яго вартасці прыправы. У ВКЛ базылік патрапіў, верагодна, у XVI стагоддзі з Італіі. У кухарскія кнігі базылік унеслі толькі ў XVIII стагоддзі дзякуючы французскім кухарам, якія адкрылі хутчэй кулінарныя, чым магічныя ўласцівасці базыліку.

Выкарыстанне


У наш час базылік як прыправа вядомы ва ўсім свеце, але найбольш ужываецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі і Грузіі. Дзеля вырабу спецыі выкарыстоўваецца надземная частка расліны, якая валодае прыемным спецыфічным водарам, што абумоўлены высокім утрыманнем эфірнага алею (1,5 %) і дубільных рэчываў (6 %), мае злёгку гаркавы смак. Лісце ўжываецца свежае ды сушанае. Сабранае лісце сушаць пры тэмпературы 30 – 35 °C, а потым раздрабняюць. Базылік дадаецца ў салаты, соўсы (італьянскі salsa verde — зялёны соўс, французскі соўс вінегрэт і г.д.), супы, мясныя (асабліва з бараніны) і рыбныя стравы, стравы з гародніны (спаржы, фасолі), а таксама пры саленні і марынаванні агуркоў, памідораў, кабачкоў, патысонаў, баравікоў, выкарыстоўваецца дзеля аддушкі воцату (крыху свежага лісця дадаецца ў бутэльку з воцатам), араматызацыі таматнага соку. Не камбінуецца з іншымі прыправамі, апроч часнаку. У “Літоўскай гаспадыні” базылік фігуруе як важная прыправа.

Зьнешнія спасылкі


Травы | Спэцыі | ريحان | Босилек | Basilikum (Ocimum) | Basilikum | Basil | Bazilio | Albahaca | Basilic | バジリコ | Basilicum | Bazylia pospolita | Базилик | Bazilika | Basilika (krydda) | Fesleğen

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Базылік".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld