article

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР, па-ангельску: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) - гэта міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае разьвітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Яна была створаная ў 1948 г. як Арганізацыя эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЭЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Пляну Маршала па рэканструкцыі Эўропы пасьля Другой Сусьветнай вайны. Пазьней удзел у арганізацыі быў дазволены і для неэўрапейскіх краінаў, і ў 1961 г. АЭЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.

Мэты і дзейнасьць


Арганізацыя яўляе сабой плятформу для ўрадаў для абмену досьведам, дыскусіі па актуальных пытаньнях, каардынацыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацаваньня базы для двух- і шматбаковых пагадненьняў. Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які зьбірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага разьвіцьця. Таксама сакратарыят займаецца дасьледваньнямі грамадзтва і дасьледваньнямі эканамічных мадэляў, экалёгіі, агрыкультуры, падаткаў і іншых сфэраў.

АЭСР закліканая спрыяць урадам у падвышэньні ўзроўню жыцьця праз эканамічны рост, забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці, інвэстыцыі, разьвіцьцё гандлю, тэхналёгій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забясьпечваць арганічнасьць эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця, а таксама абароны навакольнага асяродзьдзя.

Ужо больш за 40 гадоў АЭСР зьяўляецца адной з буйнешых і найбольш надзейных крыніцаў параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы дадзеных АЭСР ахопліваюць сыстэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары, працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энэргетыка, ахова здароўя, прамысловасьць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяродзьдзе. Шмат матар'ялаў па дасьледваньнях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing.

За апошняе дзесяцігодзьдзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва зь бізнэсам, прафэсійнымі зьвязамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзкай супольнасьці.

Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 г. уступіла ў сілу Канвэнцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.

Генэральны сакратар


З 1996 г. сакратарыят АЭСР узначальваецца канадцам Донам Джонстанам. З чэрвеню 2006 г. генэральным сакратаром абраны мэксыканскі эканаміст Хасэ Анхель Ґурыя.

Сябры


На дадзены момант арганізацыя мае 30 паўнапраўных сябраў. Зь іх 24 апісваюцца ў справаздачы Усясьветнага банку за 2003 як краіны з разьвітой рынкавай эканомікай.

Краіны-заснавальнікі (1961):
Далучыліся пазьней (з годам далучэньня):
Мальта падала заяву на ўступленьне 24 верасьня 2005.

Рэспубліка Кітай (Тайвань) мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не зьяўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.

Камісія Эўрапейскага зьвязу удзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЭЗ.

Зьнешнія спасылкі


Эканоміка | Міжнародныя арганізацыі

OECD | Организация за икономическо сътрудничество и развитие | Organització per a la Cooperació i el Desenvolupament Econòmic | Organizace pro hospodářskou spolupráci a rozvoj | OECD | Organisation for Economic Co-operation and Development | Organisation for Economic Co-operation and Development | Organización para la Cooperación y el Desarrollo Económico | OECD | Organisation de coopération et de développement économiques | OECD | Organizzazione per la Cooperazione e lo Sviluppo Economico | 経済協力開発機構 | 경제 협력 개발 기구 | Organisatie voor Economische Samenwerking en Ontwikkeling | Organisasjonen for økonomisk samarbeid og utvikling | Organizacja Współpracy Gospodarczej i Rozwoju | Organização para a Cooperação e Desenvolvimento Económico | Organizaţia pentru Cooperare şi Dezvoltare Economică | Организация экономического сотрудничества и развития | Organizácia pre hospodársku spoluprácu a rozvoj | OECD | องค์การเพื่อความร่วมมือทางเศรษฐกิจและการพัฒนา | OECD | 经济合作发展组织

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld