article

Анге́льская мо́ва (па-ангельску: English language) адносіцца да заходняе падгаліны германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям'і.

Ангельская мова паходзіць ад мовы германскіх плямёнаў (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагодзьдзі. Зь іх дыялектаў утварылася стараангельская мова. Пасьля нарманскага заваяваньня ў 1066 годзе ў стараангельскую мову перайшло шмат францускіх словаў. У выніку гэтага, а таксама зьнікненьня часткі інфлексіяў, зьяўляецца сярэднеангельская мова. Сьледам за тым адбыліся значныя зьмены ў вымаўленьні, якія прывялі да ўзьнікненьня (каля 1500 году) сучаснае ангельскае мовы.

На дадзены час існуе вялікая колькасьць рэгіянальных дыялектаў ангельскае мовы (брытанская ангельская, шатляндзкая ангельская, амэрыканская ангельская, індыйская ангельская і гэтак далей).

Альфабэт і правапіс

Ангельская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага альфабэту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Qq Rr Ss Tt Uu Vv Ww Xx Yy Zz.

Зрэдку, пераважна ў старых тэкстах, можна сустрэць лігатуры: encyclopædia (звычайнае сучаснае напісаньне — encyclopaedia або encyclopedia). У запазычаньнях могуць захоўвацца літары іншых абэцэдаў: façade.

Арфаграфія не фаналягічная.

Зьнешнія спасылкі


Re-Romanization of English

Германскія мовы

Engels (taal) | Englische Sprache | እንግሊዝኛ | Idioma anglés | Nīwu Englisc sprǣc | لغة إنجليزية | ܥܢܓܠܝܼܙܝܼ | Inglés | İngilis dili | Английски език | Saozneg | Engleski jezik | Anglès | Angličtina | Акăлчан чĕлхи | Saesneg | Engelsk (sprog) | Englische Sprache | Αγγλική γλώσσα | English language | Angla lingvo | Idioma inglés | Inglise keel | Ingeles | زبان انگلیسی | Englannin kieli | Anglais | Ingelsk | Béarla | A' Bheurla | Lingua inglesa | 𐌰𐌲𐌲𐌹𐌻𐌰𐍂𐌰𐌶𐌳𐌰 | અંગ્રેજી ભાષા | אנגלית | अंग्रेज़ी | Engleski jezik | Angol nyelv | Անգլերեն | Anglese | Bahasa Inggris | Pagsasao nga English | Angliana linguo | Enska | Lingua inglese | ᖃᓪᓗᓈᑎᑐᑦ | 英語 | glibau | Basa Inggris | ინგლისური ენა | 영어 | Zimanê îngilîzî | Sowsnek | Lingua Anglica | Englesch | Ingels | Lingɛlɛ́sa | Anglų kalba | Angļu valoda | Anglisy fiteny | Англиски јазик | Bahasa Inggeris | Inglestlahtoli | Lengua ngrese | Engelsche Spraak | Ingels | Engels | Engelsk språk | Engelsk språk | Angliais | Bilagáana bizaad | Anglés | Englisch | Āngalabhāsā | Język angielski | Língua inglesa | Lingua englaisa | Limba engleză | Английский язык | Lingua ngrisa | Inglis leid | Eaŋgalsgiella | Engleski jezik | English language | Angličtina | Angleščina | Gjuha Angleze | Енглески језик | Senyesemane | Engelska | Kiingereza | ஆங்கிலம் | ภาษาอังกฤษ | Iňlisçe | Wikang Ingles | Tok Inglis | İngilizce | ئىنگلىز تىلى | Англійська мова | Tiếng Anh | IsiNgesi | 英语 | Eng-gí | 英語

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Ангельская мова".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld