article

Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на пратаколе TCP/IP. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб'яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г.д..

Этымалёгія і ўжываньне слова


Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова "Інтэрнэт" звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай "інтэрнэт" (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова "інтэрнэт" — "сеціва".

Гісторыя інтэрнэту


Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у 1969 годзе.

Футуралёгія інтэрнэту


Футуралё́гія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае перспэктывы разьвіцьця сецевай інфармацыйнай прасторы.

Сэрвэр інтэрнэту


Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.

Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.

Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:

  • WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьня вэб-старонкі, узаемазвязаннай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г.д.;
  • сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
  • сэрвэры FTP, створанныя дзеля абмену файламі;
  • сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
  • сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
  • сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.

Інтэрнэт

Internet | ድኅረ ገጽ መረብ | إنترنت | Internet | İnternet | Интернет | ইন্টারনেট | Internet | Internet | Internet | Internet | Internet | Rhyngrwyd | Internet | Internet | Διαδίκτυο | Internet | Interreto | Internet | Internet | Internet | اینترنت | Internet | Internet | Internet | Internet | Ynternet | Idirlíon | Internet | אינטרנט | इंटरनेट | Internet | Internet | Internet | Internet | Internet | Internetið | Internet | ᖃᕆᓴᐅᔭᒃᑯᑦ ᑎᑎᕋᖅᓯᒪᔪᑦ | インターネット | ინტერნეტი | ಅಂತರ ಜಾಲ | 인터넷 | Înternet | Интернет | Interrete | Internet | Internet | Internetas | Internets | Интернет | Internet | Internet | Internet | Internett | Internett | Enternette | Интернет | Internet | Internet | Internet | Internet | Интернет | आन्तरजालम् | Internet | Internet | Internet | Internet | Medmrežje | Internet | Интернет | Internét | Internet | Intaneti | இணையம் | อินเทอร์เน็ต | Internet | Intanet | Internet (özel isim) | Päräwez | ئخەلقارالىق تور | Інтернет | شبکہ | Internet | Internet | Vüresod | Daegntoele | אינטערנעט | 互联网 | 互聯網

 

This article is licensed under the GNU Free Documentation License. It uses material from the "Інтэрнэт".

Home Pageartsbusinesscomputersgameshealthhospitalshomekids & teensnewsphysiciansrecreationreferenceregionalscienceshoppingsocietysportsworld